Хаця ўзровень беспрацоўя ў Літве даволі высокі, прамысловыя прадпрыемствы, асабліва ў рэгіёнах, ужо сёння вымушаныя абмяжоўваць развіццё вытворчасці -- усё больш адчувальным становіцца недахоп кваліфікаваных работнікаў.

Прадпрыемствы пачынаюць спаборнічаць за работнікаў, павялічваючы заробкі.

Кіраўнік металаапрацоўчага прадпрыемства ў Панявежысе Мантас Гудас сказаў, што сёлета прадпрыемства можа прадаваць амаль удвая больш прадукцыі, чым планавалася, але развіццё тармозіць і недахоп работнікаў.

Аналітык Дэпартамента эканомікі і фінансаў Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў Аляксандр Ізгародзін паказвае, што ў 2012 г. колькасць свабодных працоўных месцаў у прамысловасці ўзрасла на 11%, занятасць павялічылася толькі на 4,5% - прадпрыемствы хацелі наймаць новых работнікаў, але не знайшлі патрэбных.

Дарадца прэзідэнта банка SEB Гітанас Наўседа сцвярджае, што сітуацыя асабліва абвострыцца праз 1-2 гады, так як з ростам эканомікі патрэбнасць у кваліфікаваных работніках будзе расці, а эміграцыя наўрад ці знізіцца.

На думку Ізгародзіна, неабходна рэфармаваць сістэму адукацыі паводле патрабаванняў рынку працы і скарачаць падаткаабкладанне працоўнай сілы - так прадпрыемствы маглі б канкурыраваць з Еўропай за работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?