У Мінску ў студзені зарэгістравана 10 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі — у трох жанчын і сямі мужчын, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Дамінуючым у студзені быў гетэрасэксуальны шлях перадачы ВІЧ-інфекцыі (7 чалавек). У выніку ін’екцыйнага ўжывання наркатычных рэчываў інфікаваныя ВІЧ 3 чалавекі. Прычым у пяці выпадках ВІЧ-інфекцыя зарэгістраваная ва ўзроставай групе ад 40 гадоў і болей.

На 1 лютага агульная колькасць зарэгістраваных у сталіцы выпадкаў ВІЧ-інфекцыі дасягнула 2043 (паказчык распаўсюджанасці — 92,2 на 100 тыс. насельніцтва). Большасць ВІЧ-інфікаваных — мужчыны (64,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?