Часопіс «Спецназ» прэзентаваў новую машыну — вадамёт беларускай вытворчасці. Распрацавалі «Цунамі» спецыялісты ўнутраных войскаў, а сабралі на прадпрыемстве «Белкамунмаш», вядомым вытворчасцю тралейбусаў. Поўная назва машыны — аўтацыстэрна спецыяльная
У якасці базавага шасі для «Цунамі» выбралі двухвосевы грузавік МАЗ з рухавіком магутнасцю 230 л.з. Аб’ём цыстэрны для вады — 7000 літраў. Калі не лічыць сеткавага адвалу, то спецабсталяванне у «Цунамі» тое ж, што і ў звычайнай пажарнай аўтацыстэрны. Гэта лафетны ствол і пажарны насос прадукцыйнасцю 20 літраў за секунду. «Далёкасць стральбы» водным струмянём аўтацыстэрны — 50 м.
Масіўная рашотка на бамперы,
Дзеянне «Цунамі» журналістам «Спецназа» паказалі на «паказальных выступах». Струмень можа адкінуць чалавека на некалькі метраў назад, перакінуць яго дагары нагамі.
«Цунамі» мае выкарыстоўвацца ў выпадку беспарадкаў. Да прыкладу, аўтамабіль з
Яшчэ адзін варыянт — падаўленне беспарадкаў у турмах. Падчас леташніх вучэнняў ўнутраных войскаў, якія прайшлі ў брыгадзе спецназа, «Цунамі» якраз і задзейнічалі.
Пра тое, ці разлічваюць выкарыстоўваць вадамёты для разгону палітычных пратэстаў, часопіс не паведамляе.