Беларуская федэрацыя футбола засталася без прэс-сакратара. Аляксандр Томін, які займаў гэтую пасаду, прыняў рашэнне не працягваць кантракт і сканцэнтраваўся на працы ў ФК «Мінск».

Яшчэ 14 студзеня на сайце БФФ было размешчана запрашэнне на працу прэс-сакратаром. Сярод асноўных патрабаванняў — свабоднае валоданне англійскай мовай. Пункт «Пажадана любіць і разбірацца ў футболе» ішоў апошнім.

Паводле звестак БелаПАН, БФФ, якая з’яўляецца найбуйнейшай спартыўнай федэрацыяй краіны, разглядае некалькі кандыдатур на пасаду прэс-сакратара.

Адна з іх — былы прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэта Алег Грынько, сын вядомай у мінулым тэлевядучай, а цяпер кіраўніка прэс-службы «Беларусбанка» Ларысы Грынько.

Новы прэс-сакратар можа быць прызначаны пасля вяртання кіраўніцтва БФФ з Турцыі, дзе 6 лютага нацыянальная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з Венгрыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?