На трэніровачным зборы ў турэцкім Белеку БАТЭ правёў другую таварыскую гульню. Беларускі клуб прайграў «Пахтакору» з Узбекістана 3:4.

Усе галы БАТЭ забіў у другім тайме: Канцавы, 55, В. Курловіч, 66, Мазалеўскі, 81-пен.

Нагадаем, што ў панядзелак БАТЭ выйграў у трэцяга складу «Зеніта» (1:0), а 9 лютага згуляе з балгарскім «Літэксам».

14 лютага ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ ў Гродне згуляе з турэцкім «Фенербахчэ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0