5 лютага суд Мазырскага раёна вынес абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да намесніка дырэктара і двух ахоўнікаў аднаго з гульнявых клубаў Мазыра.

Як паведамілі БелаПАН у судзе, гэтыя асобы за хуліганства (арт. 339 КК) прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў. У аднаго з іх таксама былі знойдзеныя патроны, таму ён абвінавачаны і ў захоўванні боепрыпасаў (арт. 295 КК). У аднаго з кліентаў клуба пры збіцці знік залаты ланцужок, таму аднаму з ахоўнікаў выстаўлена абвінавачванне ў рабаванні (арт. 206 КК).

Па справе праходзілі 20 пацярпелых і 70 сведак. Да чатырох сведак па іх просьбе былі прынятыя меры бяспекі.

Ахоўнікі збівалі кліентаў клуба, што кваліфікавана як хуліганскія дзеянні. У судзе падкрэслілі, што збівалі ахоўнікі кліентаў для застрашвання, а не з мэтай рабавання.

Яшчэ двое жыхароў Мазыра за вымагальніцтва, рабаванні і крадзяжы прысуджаныя кожны да сямі гадоў пазбаўлення волі. Вымагальніцтвам і звязанымі з ім крадзяжамі яны займаліся ў 2004 і 2010 гадах.
Калі адзін з пацярпелых не аддаў абвінавачаным нейкі доўг, яны забралі ў яго аўтамабіль і прадалі.
Па словах сведак, вымагальнікі былі звязаны з ахоўнікамі клуба, былі іх «дахам». Такая інфармацыя не наша пацверджання ў судзе, таму казаць аб арганізаванай злачыннай групе і сувязі паміж вымагальнікамі і ахоўнікамі няма падстаў.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Варта адзначыць, што нядаўна ў Мазыры збілі ахоўніка гульнявога клуба, нанёсшы яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?