Мікалай Статкевіч даслаў ліст з-за кратаў, у якім зноў звярнуўся да падзей Плошчы і таго, што ім папярэднічала. У прыватнасці, Статкевіч напісаў пра «паводзіны самага «хрысціянскага» кандыдата».

«У маёй судовай справе было тры даносы ад яго — на мяне (зроблены да выбараў), на Дзіму Уса і на ўсіх удзельнікаў Плошчы (зробленыя падчас следства)».

Кандыдатам ад хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах-2010 быў Віталь Рымашэўскі.

«Гэта няпраўда, — заявіў Віталь, каментуючы ліст «НН». — Насамрэч, думаю, з Міколам Статкевічам трэба размаўляць пасля яго вызвалення. І тады можна будзе даведацца, якія матэрыялы яму падсоўвалі ці не падсоўвалі. Думаю, і ўсе пытанні па Плошчы будуць абмеркаваныя».

«Я пра гэта неаднаразова гаварыў, — сказаў Дзмітрый Ус, але таксама не стаў удакладняць імя. — Не буду пераціраць косткі...

Ён, кандыдат, напэўна, зразумеў, што зрабіў. Малады яшчэ... Быў такі, ну і ўсё на гэтым».

У папярэднім лісце Мікалай Статкевіч падымаў шэраг пытанняў Плошчы. Адказваць на іх тады давялося Уладзіміру Някляеву.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?