Эпідэмічны парог захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі перавышаны ў Мінску, Гродне, Магілёве, Баранавічах, Маладзечне, Салігорску і Барысаве.

Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, у асноўным цыркулююць адэнавірусы і рэспіраторна-сінцыцыяльныя вірусы.

Колькасць выпадкаў грыпу па-ранейшаму не перавышае эпідэмічны парог: у сярэднім па Беларусі яны складаюць каля 30% усіх выпадкаў ВРІ.
Часцей за ўсё рэгіструюць вірус грыпу A (H1N1), які выклікаў пандэмію ў 2009 годзе. Таксама адзначаюцца выпадкі грыпу A (H3N2) і адзінкавыя - грыпу B.
Большасць хворых, як і раней, - дзеці.

Як адзначыла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя, найбольш спрыяльная абстаноўка пакуль захоўваецца ў Гомельскай вобласці, дзе за апошні тыдзень не адбылося сур'ёзнага росту хворых на ВРІ.

Па словах Карабан, рашэнне аб увядзенні такіх супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, як закрыццё школ, дзіцячых садоў і іншых устаноў, прымаюць мясцовыя ўлады.

Некалькі школ у Мінскай вобласці ўжо зачыненыя на каранцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?