Старшыня савета рэспублікі Анатоль Рубінаў лічыць папулісцкай прапанову пра ўвядзенне абавязковага адкрытага апублікавання звестак з дэкларацый дзяржслужачых, якія ўваходзяць у кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы і ўрада
. Але сам гатовы апублікаваць свае даходы.

Каментуючы папраўкі ў заканадаўства аб супрацьдзеянні карупцыі, у прыватнасці прапанову ўвесці абавязковае адкрытае апублікаванне звестак з дэкларацый, Анатоль Рубінаў адзначыў, што дзяржслужачыя, а таксама члены іх сем’яў штогод падаюць дэкларацыі.

«Асабіста я гатовы ў любы момант апублікаваць свае даходы. Хоць лічу гэтую прапанову папулісцкай. Ніякай таямніцы тут няма, усё і без таго кантралюецца», — падкрэсліў старшыня савета рэспублікі.

Спікер верхняй палаты парламента нагадаў, што ў Беларусі закон аб дзяржслужбе забараняе чыноўніку займацца камерцыйнай дзейнасцю. «Акрамя зарплаты, даходы ён можа атрымліваць, займаючыся толькі навукай, выкладаннем, творчасцю. Іншыя крыніцы яму забаронена мець. А калі чыноўнік хабар бярэ, то ён гэтага ўсё роўна не пакажа. Такія, на жаль, ёсць. Але іх рана ці позна вылічаюць», — сказаў Анатоль Рубінаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?