Калумбійская спявачка Шакіра і футбаліст Жэрар Піке паказалі свайго першынца.
Фота маленькага Мілана, якому ледзь споўнілася 2 тыдні, артыстка размясціла на сваёй старонцы ў Facebook. На здымку — Піке, які цалуе хлопчыка.
Нагадаем, 22 студзеня Шакіра ўпершыню стала мамай. Гэтак жа як і яго бацька, малы адразу пры нараджэнні стаў членам футбольнага клуба «Барселона».
Амаль за месяц да нараджэння Мілана Піке і Шакіра пажартавалі з журналістаў. Парачка абвясціла, што нарадзіла сына. Аднак пасля спявачка і футбаліст заявілі, што гэта жарт.





