Каля 22.00 4 лютага ў вёсцы Чкалава Светлагорскага раёна адбыўся выбух у прыватным жылым доме.
Пра гэта дыспетчару РАНС паведаміў відавочца — старшы інструктар-кіроўца пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада № 3 на аб’ектах прадпрыемства «Беларуснафта» Рэчыцкага райаддзела па НС Уладзімір Закружны, які жыве ў вёсцы Чкалава.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, да месца пажару былі адпраўлены чатыры аддзяленні работнікаў МНС, хуткая медыцынская дапамога, работнікі аварыйнай газавай службы.

«Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што ўнутры дома адбыўся выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння з-за ўцечкі газу з балона.
У доме жыве 39-гадовая непрацуючая жанчына, якая характарызуецца адмоўна, злоўжывае спіртнымі напоямі, знаходзіцца на ўліках у сельскім савеце і РАУС. У выніку выбуху абрынуліся столевыя перакрыцці па ўсёй плошчы дома, разбурана цагляная веранда, дашчатая гаспадарчая пабудова, пашкоджана маёмасць у доме, пацярпела і сама гаспадыня домаўладання», — паведаміў Габрылёў.
У свабоды ад службы час супрацоўнік МНС Закружны разам са сваім суседам да прыбыцця падраздзяленняў МНС з-пад абрынутых канструкцый жылога дома дасталі гаспадыню дома.
З папярэднім дыягназам «апёкі II–III ступеняў твару, рук, ног, 35% цела» яна шпіталізаваная.

Папярэдняя прычына выбуху — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў. Гаспадыня самавольна падключыла газавы балон да пліты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?