З-за аўтааварыі ў Падмаскоўі быў на некаторы час спынены рух на чыгунцы, якая злучае Маскву з Мінскам. Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай на 106-м км Мажайскай шашы.

Фура каля чыгуначнага пераезду сутыкнулася з аўтамабілем Škoda. У выніку кабіна з'ехала ў кювет, а фургон застаўся стаяць на чыгуначных шляхах.

У 12 гадзін 3 хвіліны паводле маскоўскага часу фура з чыгуначных шляхоў была прыбрана цягачамі. Пасля праверкі чыгуначных шляхоў рух адноўлены.

Па дадзеных МНС, усяго было затрымана пяць цягнікоў. З іх два пасажырскія: Брэст -- Масква і Варшава -- Масква, а таксама тры электрычкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?