У параўнанні з мінулы годам павялічаны план прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Як паведаміла прэс-служба БДУ, гэта звязана з планамі па адкрыцці шэрагу новых прырадазнаўча-навуковых спецыяльнасцяў, пералік якіх пакуль разглядаецца ў Міністэрстве адукацыі.

На дзённую бюджэтную форму плануецца прыняць 2.048 студэнтаў, тады як у 2012 годзе было прынята 2.024 чалавекі.
У тым ліку на прырадазнаўча-навуковыя спецыяльнасці запланавана прыняць 1.273 чалавекі (у 2012-м было 1.251). На сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя спецыяльнасці сёлета плануецца прыняць 775 чалавек. У 2012 годзе было залічана 772. На платную дзённую форму навучання плануецца прыняць 2.514 чалавек (у 2012 годзе — 2.107). На платную завочную форму навучання сёлета плануецца залічыць 1.931 чалавека (у 2012 годзе было прынята 1.689 чалавек).
Разам з тым, на завочную бюджэтную форму навучання плануецца прыняць крыху менш студэнтаў — 400, тады як у 2012 годзе было залічана 405 чалавек.
Скароціцца таксама план набору на ваенны факультэт, дзе падрыхтоўка будзе ажыццяўляцца па чатырох спецыяльнасцях і кірунках: радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона; геаінфармацыйныя сістэмы ваеннага прызначэння, прыкладная крыптаграфія, юрысконсульцкая праца ў ваеннай сферы. Пры гэтым у 2012 годзе падрыхтоўка вялася па сямі спецыяльнасцях і кірунках.
Адной з асаблівасцяў прыёмнай кампаніі гэтага года будзе павелічэнне прыёму на скарочаную форму навучання выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прыём такіх абітурыентаў плануецца ажыццяўляць па васьмі спецыяльнасцях. Для параўнання: летась прыём ажыццяўляўся па трох спецыяльнасцях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?