Настаяцель храма святога Арханёла Міхаіла ў вёсцы Зембін іерэй Андрэй Капульцэвіч ажыццявіў чын асвячэння прадпрыемства ў прысутнасці работнікаў «БЕЛДЖЫ». Айцец Андрэй пажадаў інжынерам, рабочым і кіраўніцтву прадпрыемства, каб блаславенне дапамагло кожнаму на яго працоўным месцы і ўсяму заводу ў цэлым, а сяброўства і ўзаемаразуменне заўсёды панавалі ў калектыве.

Дырэктар «БЕЛДЖЫ» Дзмітрый Батракоў ужо некалькіх гадоў актыўна дапамагае ў рэстаўрацыі Свята-Міхайлаўскай царквы, за што раней быў узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?