Чаму кіраўнік дзяржавы выглядае такім грузным? Бо носіць куленепрабівальны касцюм, упэўненыя многія людзі.

Між тым прагрэс пайшоў так далёка, што цяпер куленепрабівальныя тканіны могуць быць зусім тонкімі. З іх могуць вырабіць на выгляд звыклую кашулю ці трусы. Што і дэманструе во гэтая тэніска Miguel Caballero Bulletproof Men’s Polo. 3500 даляраў, і яна ваша. Гарантуецца абароненасць ад пісталета і аўтамата.

Верхні слой у яе — з натуральнае бавоўны, як у звычайных тэнісках. Ніз — з мікравалакністае тканіны, што захоўвае цяпло ў спёку і дыхае ў холад. А сярэдзіна — з ультралёгкіх супрацьударных панэляў. Не верыце — праверце.

Вытворцы пішуць на сваім сайце, што такую тэніску носіць прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс ды іншыя вядомыя людзі. Колеры, памеры і ўзровень абароненасці — на выбар. Дастаўку абяцаюць на працягу трох-чатырох тыдняў.

Варта дадаць, што такога кшталту прапановы часта бываюць махлярскімі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?