Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы «Поршэ Каена», які задавіў 13 лістапада 2012 г. каля 19 гадзіны трэцякласніка каля мінскай сярэдняй школы № 23, пачнецца ў судзе Фрунзенскага раёна 11 лютага.Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Мінска, прадстаўнік якой будзе падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне.
Кіроўцу інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага — утрыманне пад вартай.





