Такая мера пакарання выкарыстоўваецца ў дачыненні да злодзеяў. Новая прылада была прадэманстраваная на адным з асуджаных за крадзеж. Ампутацыя прайшла публічна на адной з плошчаў горада Шыраза, вінаватаму адсеклі пальцы правай рукі.

Таксама ў адпаведнасці з прысудам мужчына атрымаў тры гады турмы і 99 удараў бізуном за ўдзел у «амаральных адносінах». Пракурор Шыраза паведаміў, што ў найбліжэйшы час будуць прыведзеныя ў выкананне прысуды і іншым зняволеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?