Малодшы брат Аляксандра Глеба і жодзінскае «Тарпеда»-БелАЗ дамовіліся аб супрацоўніцтве. Бакі падпісалі гадавое пагадненне, якое ўступіць у сілу 1 лютага.

На днях форвард Ыячаслаў Глеб растаўся з грэцкім АЕЛам з Калоні (клубам другога дывізіёна), дзе яму не далі перападпісаць кантракт на менш выгадных фінансавых умовах. Форвард агучыў іншае рашэнне: расстацца палюбоўна. Неўзабаве беларусу далі статус вольнага агента, паведамляе Прессбол.

***

Вячаслаў Глеб нарадзіўся ў 1983 г. Пагуляў за дзясятак футбольных клубаў: «Штутгарт 2», «Гамбург», «Грасхопер», «МТЗ-РІПА», «Шанхай Шэньхуа», «Шэньчжэнь Рубі», «Дынама Мінск», «Франкфурт», «Гомель», АЕЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0