Шырокі спектр пытанняў двухбаковага інвестыцыйнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама прамысловай кааперацыі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы абмеркавалі 28 студзеня па тэлефоне прэм’ер-міністры Беларусі Міхаіл Мясніковіч і Казахстана Серык Ахметаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.

У прыватнасці, бакі абмеркавалі ўмовы рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту ўрадавай дэлегацыі на чале з Мясніковічам у Казахстан у лістападзе 2012 года. Тады бакі дамовіліся пра выкананне шэрагу буйных сумесных праектаў, у тым ліку па стварэнні сумеснага індустрыяльнага парка сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, магчымасці ўдзелу казахстанскага бізнесу ў мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў ААТ «Магілёўхімвалакно», пашырэнні схем экспартнага крэдытавання і лізінгавых паставак у двухбаковым гандлі.

Падчас сённяшняй гутаркі «адзначана добрая дынаміка рэалізацыі дамоўленасцяў», паведамляе прэс-служба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?