Мэта канала — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Тэлеканал «Беларусь-3» закліканы фарміраваць нацыянальны партрэт самаідэнтычнасці беларускай культуры і беларускага грамадства ў цэлым пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. «Беларусь-3», гаворыцца ў прэс-рэлізе, разлічаны на рознаўзроставую аўдыторыю, паколькі яго вяшчанне змяшчае разнастайныя тэматычныя праграмы розных жанраў. Гледачы тэлеканала — асобныя групы насельніцтва без дыферэнцыяцыі па полу і ўзросту, але з досыць выразнымі жыццёвымі ўстаноўкамі ў дачыненні да нацыянальнай культуры.

Аснову эфіру будных дзён складзе тэматычная падборка краявідных фільмаў пад назвай «Мая Беларусь», якая аб’ядноўвае лепшыя ўзоры кіна-і тэлевізійнай дакументалістыкі. На працягу дня ў эфіры таксама будуць транслявацца праграмы, аб’яднаныя ў пэўныя рубрыкі:

«Тэатр», «Кіно», «Літаратура», «Музыка», «Асобы», «Гісторыя», «Каляровы свет», «Прырода», «Традыцыі», «Дойлідства», «Навука», «Музеі».

Таксама ў далейшым тэлеканал «Беларусь 3» прадставіць мастацкія фільмы і серыялы — экранізацыі класічных літаратурных твораў, лепшыя фільмы беларускай вытворчасці, фільмы-ўдзельнікі сусветных кінафэстаў, тэатральныя спектаклі, канцэрты класічнай і сучаснай музыкі.

З 8 лютага ў праграме тэлеканала з’явіцца перадача для самых маленькіх «Калыханка», якая цяпер выходзіць на канале «Беларусь 1», а пасля тэлегледачы змогуць глядзець на гэтым канале праграму пра лёсы людзей «Таямніцы душы», арыгінальны сацыякультурны тэлепраект «Ды@блог» — эфірны дыялог на актуальныя тэмы з сістэмай інтэрактыўнага зносін з тэлегледачамі ў інтэрнэце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?