Перад стартам.

Перад стартам.

Іран запусціў у космас малпу, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на тэлеканал Al-Alam TV.
Раней паведамлялася, што гэтая падзея была намечана на пачатак лютага 2013 года.

Паводле іранскага тэлеканала, запушчаная ў космас капсула з малпай, якая атрымала назву «Пішгам», шчасліва прызямлілася. Стан «пасажыра» капсулы не ўдакладняецца.

Запуск жывёлы ў космас з’яўляецца падрыхтоўкай Ірана да запуску свайго астранаўта, намечанага на 2021 год. На малпе іранскія навукоўцы маюць намер вывучыць працу арганізма ва ўмовах бязважкасці.

Раней Іран ужо адпраўляў у космас іншыя жывыя арганізмы — чарвякоў, чарапаху і пацука.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?