Больш за 70% базавых станцый трэцяга пакалення ў Мінску задзейнічалі 2-ю частату, а самымі актыўнымі карыстальнікамі бесправадной сеткі апынуліся жыхары сталічнай вуліцы Крапоткіна.

Найбольш актыўна трафік паглынаюць у буйных гарадах, перадусім у Мінску. Найбольшай папулярнасцю мабільны інтэрнэт-доступ карыстаецца на сталічных праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, вуліцах Якуба Коласа, Крапоткіна, Сурганава і Маскоўскай. У працоўны час значная доля трафіку прыходзіцца на «зоны дзелавой актыўнасці», тады як у вячэрні час і ў выхадныя дні — на спальныя мікрараёны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?