Так усё выглядала да здарэння. Фота autogrodno.by.

Так усё выглядала да здарэння. Фота autogrodno.by.

Аўто праехала па лёдзе каля 15 м і пайшло пад лёд. Кіроўца паспеў выбрацца. Фота autogrodno.by.

Аўто праехала па лёдзе каля 15 м і пайшло пад лёд. Кіроўца паспеў выбрацца. Фота autogrodno.by.

Пазадарожнік з-пад лёду выцягнулі выратавальнікі. Фота МНС.

Пазадарожнік з-пад лёду выцягнулі выратавальнікі. Фота МНС.

Пазадарожнік з-пад лёду выцягнулі выратавальнікі. Фота МНС.

Пазадарожнік з-пад лёду выцягнулі выратавальнікі. Фота МНС.

Каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна госці турбазы «Высокі бераг» з Расіі вырашылі пакатацца па лёдзе на квадрацыклах. Да кампаніі далучыўся кіроўца Toyota Land Cruiser. Ён праехаў па лёдзе каля 15 м, пасля чаго пазадарожнік пайшоў пад лёд. Гаспадар паспеў выбрацца на бераг. Затоплены аўтамабіль выцягвалі з-пад лёду ратавальнікі.

Як расказалі карэспандэнту «Нашай Ніве» ў турыстычна-аздараўленчым комплексе «Высокі бераг», пацярпелы — удзельнік байкерскага злёту з Санкт-Пецярбурга. «Ён ужо з'ехаў. Пагрузіў на платформу машыну і з'ехаў».

Адміністратар «Высокага берага» распавяла, што да гэтага часу падобных інцыдэнтаў у іх не было. Байкерскія злёты ў іх праводзяцца на працягу ўжо некалькіх гадоў. Звычайна прыязджае каля 130 чалавек, здымаюць ўсе нумары.

«Да байкераў па-рознаму ставяцца. Але ў нас з імі добрыя адносіны, — кажа адміністратарка турбазы. — Яны ў нас фестывалі рок-музыкі ладзяць. Акрамя таго, аказваюць дапамогу двум дзіцячым дамам — грошы збіраюць для дзяцей, грошы».

Калі меркаваць па фотаздымках суполкі байкерскага злёту ў «Высокі бераг» ва Укантакце, Нёман прываблівае гасцей у любую пару года. Так, у часе апошняй сустрэчы пры канцы верасня 2012 года яны наладзілі спаборніцтвы па фарсіраванні ракі на квадрацыклах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?