Аляксандр Лукашэнка абяцае медыцынскім работнікам павышэнне заробкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.

«Так, мы заробак павысім, аптымізуючы, лішняе прыбярэм, але і патрабаваць будзем», — сказаў ён. «Як з настаўнікаў, так і з лекараў будзем жалезна патрабаваць», — дадаў Лукашэнка.

«Хопіць ужо плакацца, што ў нас дактары — жабракі, бедныя, сякія-такія. Час лекарам даваць вынік. Усе атрымліваюць аднолькавую адукацыю, усё ў аднолькавых умовах, але Смеяновічы не ўсюды з’яўляюцца» [Арнольд Смеяновіч — вядомы нейрахірург], — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што ўжо з вясны «пачне варушыць ахову здароўя».

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што заробкі беларускім медыкам могуць быць паднятыя ў тым ліку за кошт экспарту медыцынскіх паслуг.
Але гэта не павінна быць на шкоду насельніцтву Беларусі, падкрэсліў ён.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?