Вось такая Panamera для бедных.

Вось такая Panamera для бедных.

Даволі сімпатычны дызайн.

Даволі сімпатычны дызайн.

Сціпла, затое купэ.

Сціпла, затое купэ.

Каробка і ручнік.

Каробка і ручнік.

Раней ТагАЗ збіраў «Дэу» ды «Хундаі».

Раней ТагАЗ збіраў «Дэу» ды «Хундаі».

«Аквіла» (націск на першы склад, у перакладзе азначае «Арол») мае — 1,6-літровы бензінавы матор магутнасцю 107 конскіх сілаў.

Найхутчэй што рухавік Aquila будзе кітайскай вытворчасці. Ён збіраецца па ліцэнзіі Mitsubishi. Пра трансмісію вытворца пакуль нічога не паведамляе. Імаверна, там будзе 5-ступеньчатая механічная каробка перадач.

У базавае абсталяванне Aquila ўваходзіць кандыцыянер, 18-цалевыя колавыя дыскі, поўны электрапакет, адна падушка бяспекі, ABS, супрацьугонная сістэма. Спартовыя сядзенні прадугледжваюцца са скураным аздабленнем, ну і магнітола будзе стаяць. У выпадку калі на машыны будзе попыт, завод мае запусціць у вытворчасць новыя мадыфікацыі з розным узроўнем абсталявання.

ТагАЗ — гэта Таганрогскі аўтамабільны завод у Растоўскай вобласці, збудаваны ў канцы 90-х кампаніяй Daewoo Motors. Першыя 10 гадоў ТагАЗ існаваў як зборачная вытворчасць Daewoo і Hyundai. Ад 2009 года на заводзе вырабляюць таксама грузавічкі ўласнай вытворчасці. Апошнія гады завод балансуе на мяжы банкруцтва.

* * *

А Вы купілі б купэ расійскай вытворчасці?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?