Спадару Цэзарыусу 63 гады. Ён займаецца бегам на запрэжках.

Забегі разам з хаскі — забаўка для нябедных. Сабака каштуе ад тысячы даляраў і для яе ўтрымання лепш за ўсё жыць у прыватным доме. Бадай што, многія з удзельнікаў так і жывуць. Карацей, глядзіце: спорт і забава для вышэйшага сегмента беларускага сярэдняга класа — даволі цікавай часткі грамадства, пра якую мы ведаем няшмат.

У гэтыя выходныя за гонкамі на сабачых запрэжках можна было паназіраць пад Мінскам. Спаборніцтвы па зімовых відах ездавога спорту «Завіруха-2013» прайшлі 26–27 студзеня ў спарткомплексе «Раўбічы».

Больш за 130 спартоўцаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі змагаліся за першыя месцы ў скіджорынгу, гонках на запрэжках з 2,4 ці 6 сабак і эстафеце. Гледачы ж маглі паўдзельнічаць у падрыхтаваных для іх конкурсах, пагуляцца з сабакамі, пачаставацца гарачай гарбатай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна