Чацвёра бацькаў, чые дзеці таксама ў скаўцкім руху, далі прысягу перад святаром і лідарамі беларускага скаўтынгу. Гэта наклала на мужчын сур’ёзную адказнасць: цяпер яны скаўты на ўсё жыццё і абавязаныя заўсёды «быць у страі». У гонар гэтай падзеі новаспечаныя скаўты падкідвалі ўверх не толькі берэты, але і адзін аднаго.

— Я ўступіў у скаўты, каб працягваць, развіваць і падтрымліваць скаўцкі рух у Гомелі, — кажа майстар аўтатранспарту Мікалай Самсонаў.

— Гэта трэба мне, каб лепш фармавацца як бацьку, і маім дзецям, іншым хлопцам і дзяўчатам, каб стаць сапраўднымі людзьмі, — лічыць інжынер Улад Васілеўскі.

Дарэчы, упершыню ў Беларусі ў скаўты ўступілі адразу чацвёра дарослых вернікаў. Усім прысвоенае званне «вандроўнікаў». Наперадзе ў «навабранцаў» удзел у штогадовай усебеларускай сустрэчы «Дзень братэрскай думкі» і падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства дзяцей-скаўтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?