У класе майго сына на заняткі прыходзіць усяго 7 чалавек з 22-х: астатнія пахварэлі. Сімптомы хваробы аднолькавыя: тэмпература рэзка паднімаецца да 39 градусаў, катар, кашаль.

Са словаў медыкаў, сёлетняя разнавіднасць грыпу прыйшла да нас з захаду. Яна лічыцца не вельмі цяжкай. Аднак вымагае пільнасці: з грыпам няможна працаваць і хадзіць у школу.

Меры прафілактыкі звычайныя: пазбягайце грамадскага транспарту, публічных месцаў, дзе шмат людзей. Офісы і хаты праветрывайце. Высыпайцеся, ешце стравы вітамінныя і фітанцыдныя. Карыстайцеся толькі сваім асабістым посудам. Часцей мыйце рукі з мылам, старайцеся не дакранацца бруднымі рукамі да носа, рота і вачэй. А галоўнае, глядзіце на свет з аптымізмам — і кахайцеся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?