Міністэрства аховы здароўя павысіла максімальныя тарыфы на паслугі па лабараторнай дыягностыцы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 5 снежня 2012 года № 188, якая была размешчана 3 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падаражэлі агульнаклінічныя і гематалагічныя, біяхімічныя і цыталагічныя даследаванні, а таксама даследаванні крыві, узятай з пальца.
Цяпер гэтая паслуга каштуе 4,1 тыс. рублёў супраць 2,5 тыс. раней. Забор крыві з вены цяпер абыдзецца ў 5,1 тыс. рублёў (3,5 тыс.). Самымі дарагімі паслугамі застаюцца бактэрыялагічныя даследаванні.
У апошні раз максімальныя тарыфы на паслугі па лабараторнай дыягностыцы павышаліся ў верасні 2011 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?