«Інфармацыя аб дасягненні дамоўленасці аб пастаўках 23 млн тон расейскай нафты ў Рэспубліку Беларусь у 2013 годзе не адпавядае рэчаіснасці. На сённяшні дзень пагадненне аб’ёмах паставак у Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана», — гаворыцца ў паведамленні расейскага Мінэнерга, піша «Інтэрфакс».
«Прапанова расейскага боку — пастаўка ў Рэспубліку Беларусь 18,5 млн тон нафты. Пастаўкі нафты ў першым квартале 2013 года будуць ажыццяўляцца зыходзячы з прапанаванага аб’ёму», — адзначаецца ў паведамленні
Як заявіў у пятніцу Лукашэнка, дасягнутая дамоўленасць ў пастаўцы ў наступным годзе ў Рэспублiкi 23 млн т нафты.
Ён таксама паведаміў, што прасіў у Пуціна крэдыт на 2 млрд даляраў «недарагіх грошай».
* * *
Пазней узгаданая заява знікла з сайта Мінэнэрга Расіі.