Катрын Дэнёў і Жэрар Дэпард'ё ў Берліне, 1 кастрычніка 2012.
Французская актрыса Катрын Дэнёў выступіла ў абарону рашэння свайго калегі па цэху Жэрара Дэпард’ё эміграваць у Бельгію і адмовіцца ад французскага грамадзянства, каб не плаціць падаткі на звышпрыбыткі.
Адкрыты ліст Дэнёў апублікаваны ў традыцыйна левай газеце Liberation, загаловак просты «Месьё Тарэтон». Адрасат, акцёр Філіп Тарэтон, выклікаў абурэнне дзівы французскага кінематографа выказваннямі пра Дэпард’ё як пра сквапнага чалавека, які пакінуў Францыю з «катлетай бабла».
«Ён — вялікі акцёр, а вы толькі выказваеце сваю крыўду», — напісала, звяртаючыся да Тарэтона, Дэнёў, якая грала разам з Дэпард’ё ў шэрагу класічных французскіх кінафільмаў.
Нагадаем, што Дэпард’ё скрытыкаваў урад сацыялістаў ў Францыі за рашэнне павысіць стаўку падатку на даходы звыш мільёна еўра да 75%.
«Чаго вы прычапіліся?»
…. якое вы маеце права, хто вам даў дэмакратычны мандат, які дае падставы для вашых брудных абвінавачванняў?» — пытаецца Дэнёў.«Чаго вы прычапіліся да яго [Дэпард’ё] вонкавага аблічча? Чым вас не задаволіў яго талент?
У абарону Дэпард’ё ў сераду таксама выступіла яшчэ адна заслужаная артыстка французскага кіно Брыжыт Бардо.
Бардо, вядомая сваімі выступамі ў абарону правоў жывёл, заплюшчыла вочы на свае рознагалоссі з акцёрам па гэтым пытанні і назвала яго ахвярай «несправядлівага ачарнення».
«Хоць ён і аматар карыды, гэта не замінае яму быць выдатным артыстам, які ўвасабляе Францыю сваёй унікальнай славай і папулярнасцю», — заўважыла Бардо.