У Беларусі няма рэсурсу для зніжэння платы за навучанне ў ВНУ і патрэбы ў гэтым. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 21 снежня напрэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы даручэнне кіраўніка дзяржавы «разабрацца з высокай платай за адукацыю».
Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, заявіў, што цэны на навучанне ў Беларусі «дастаткова высокія» і іх трэба «прытармазіць». «З гэтым трэба разабрацца», — сказаў ён, звяртаючыся да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і Адміністрацыі прэзідэнта. На думку Лукашэнкі, на першых двух курсах вучобы аплата павінна быць «ашчаднай», а на старэйшых — «трэба паглядзець».
Міністр адукацыі, у сваю чаргу, заявіў, што ў Беларусі няма рэсурсу для зніжэння цэн на навучанне. «У нас датуецца платная адукацыя, траціну наяўных і капітальных расходаў аплачвае дзяржава. На наступны год у бюджэце краіны не запланаваны расходы на кампенсацыю студэнтам платнай формы», — паведаміў Маскевіч.
У выпадку прыняцця рашэння аб зніжэнні платы за навучанне гэтыя расходы трэба будзе спецыяльна прадугледзець у бюджэце.Аднак, як лічыць міністр, у Беларусі няма патрэбы набіраць такую вялікую колькасць студэнтаў платнай формы.
Ён таксама адзначыў, што сёння студэнты многіх спецыяльнасцяў маюць магчымасць працаваць падчас вучобы.
1 верасня 2011 года — прыкладна на 20%, уНагадаем, у 2011/2012 навучальным годзе кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах Беларусі павышаўся чатыры разы:
Паводле звестак Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе кошт платнага навучання на дзённай форме ў ВНУ складае ад 7 млн. 153 тыс. рублёў (прыкладна 800 долараў ЗША) да 14 млн. 950 тыс. за навучальны год,ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі — ад 2 млн. 730 тыс. да 9 млн. 811 тыс. рублёў.