Арыгінальную копію кліпа «Gangnam Style» паўднёвакарэйскага рэпера PSY, апублікаваную на відэахостынгу YouTube, прагледзелі мільярд раз.
Лічыльнік пад відэа дасягнуў мільярда вечарам 21 снежня.

Кліп быў загружаны на YouTube 15 ліпеня 2012. У пачатку верасня ролік пераадолеў адзнаку ў 100 мільёнаў праглядаў, а праз два месяцы ён набраў яшчэ 500 мільёнаў, стаўшы другім па папулярнасці за ўсю гісторыю YouTube.

25 лістапада «Gangnam Style» абышоў кліп Джасціна Бібера «Baby» і стаў самым папулярным відэа на YouTube.

У верасні «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінеса як відэа, якое атрымала найбольшую колькасць «лайкаў» на YouTube (на той момант іх было больш за два мільёны, цяпер — больш за шэсць мільёнаў). Акрамя таго, на кліп знялі вялікую колькасць пародый, а танец з яго паўтарылі многія знакамітасці, уключаючы Мадону і генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.

Беларускія пародыі можна паглядзець тут і тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?