Памеры ставак падаходнага падатку адносна даходаў фізічных асоб ад здачы жылых памяшканняў у наём з 1 студзеня 2013 года будуць павялічаны ў Беларусі.Аб гэтым паведаміў міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян.
«Так, у адпаведнасці са змяненнямі, унесенымі ў Падатковы кодэкс Беларусі, з 1 студзеня 2013 года максімальныя межы ставак павялічваюцца на 22%», — адзначыў міністр.
У той жа час Падатковым кодэксам прадугледжаны толькі верхнія і ніжнія межы ставак падатку, а канкрэтны памер такіх ставак на 2013 год будзе ўстаноўлены абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў у залежнасці ад катэгорыі населенага пункта, у якім знаходзіцца памяшканне, здадзенае ў наём, растлумачыў Уладзімір Палуян.





