AFP

AFP

У прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса, які перанёс чарговую аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны, выяўлена рэспіраторная інфекцыя,
паведамляе Associated Press са спасылкай на венесуэльскага міністра інфармацыі Эрнэста Вільегаса.

Стан Чавэса дактары ацэньваюць як стабільны, дадаў Вільегас, не стаўшы ўдакладняць ніякіх іншых падрабязнасцяў.

Уга Чавэсу 11 снежня ў адной з бальніц на Кубе была праведзена аперацыя па выдаленні злаякаснай пухліны.
Для прэзідэнта Венесуэлы гэтая аперацыя стала чацвёртай з чэрвеня 2011 года, калі ў яго быў выяўлены рак.

Нягледзячы на хваробу, Чавэс 7 кастрычніка 2012 года чарговы раз пераабіраўся на пасаду прэзідэнта.

Яго інаўгурацыя запланавана на 10 студзеня, аднак ужо выказваюцца здагадкі, што Чавэс не зможа асабіста прысутнічаць на гэтай цырымоніі.

Пакуль Уга Чавэс праходзіць курс лячэння на Кубе абавязкі кіраўніка дзяржавы выконвае віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?