Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан атрымала страсенне мозгу, страціўшы прытомнасць ад абязводжвання.

«Клінтан, якая пакутуе ад кішачнай інфекцыі, страціла прытомнасць. На працягу некалькіх дзён яна будзе працаваць дома», - распавёў журналістам прэс-сакратар дзярждэпартамента Філіп Райнс.

Пра тое, што Клінтан лечыцца ад кішачнай інфекцыі, стала вядома ў пачатку тыдня. З-за дрэннага самаадчування яна адмяніла шэраг замежных паездак, у тым ліку на канферэнцыю «Сяброў Сірыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?