У Гомельскай вобласці на раніцу 15 снежня яшчэ 10 населеных пунктаў заставаліся без электрычнасці.

А 17-й гадзіне ў Мазырскіх электрасетках паведамілі, што не адноўлена пакуль падача электраэнэргіі ў 3 вёсках Ельскага і ў 4 — Нараўлянскага раёнаў.

Праз моцныя снегапады, абрываліся і замыкалі драты. 11–13 снежня без электрычнасці засталіся звыш 150 населеных пунктаў на Гомельшчыне.

Жыткавічы і Мазыр засталіся без вады з-пад кранаў. Гараджане мусілі збіраць снег у вёдры і расцепліваць яго на газавых плітах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?