Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, 10 снежня ў вёсцы Гарадзечна Валожынскага раёна адбылося забойства 79-гадовай мясцовай жыхаркі, труп якой быў выяўлены 13 снежня ў яе доме.

Па падазрэнні ў забойстве адшукваецца раней судзімы жыхар той жа вёскі Пётр Кавалевіч 1963 года нараджэння.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў. Хударлявы. Мае вусы. Няголены. Быў апрануты ў цёмныя штаны, светла-зялёную ватоўку тыпу «афганка», валёнкі з галёшамі і чорную шапку.

Мужчына можа знаходзіцца на аўто і чыгуначных вакзалах, у раёне звалак, можа хавацца на гарышчах і ў падвалах, на кватэрах з рэпутацыяй «прытон», знаходзіцца ў таварыстве асоб без пэўнага месца жыхарства.

Усіх, хто пазнаў падазраванага па прыкметах міліцыя просіць патэлефанаваць: (29) 673-43-24, 668-90-83 або звярнуцца ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі па тэлефоне «102».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?