Улады Масквы напярэдадні не далі дазвол на правядзенне «Марша свабоды» 15 снежня. У адказ на гэта шэраг актывістаў заявілі, што прыйдуць гуляць у цэнтр горада, ускласці кветкі да Салавецкага каменя на Лубянскай плошчы.
Ужо абнесеная металічнымі турнікетамі пляцоўка ля помніка Карлу Марксу на Тэатральнай плошчы. Каля гасцініцы «Метраполь» прыпаркаваныя грузавікі з паліцыяй. На Лубянскай плошчы дзяжураць узмоцненыя патрулі супрацоўнікаў ДПС, у ваколіцах забароненая паркоўка.
Паліцыя дзяжурыць ля Салавецкага каменя і на Пушкінскай плошчы. У месцах, дзе можа сабрацца вялікая колькасць людзей паліцыя ставіць турнікеты.
У Маскве холадна: тэрмометры паказваюць мінус 14 — мінус 15.