У пачатковай школе ў горадзе Ньютаўн (штат Канэктыкут, гэта на ўсходзе ЗША) застрэлена 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. У момант стральбы ў школе Сэндзі-хук знаходзілася не менш як 600 вучняў.

Першапачаткова было абвешчана, што з дзецьмі і супрацоўнікамі школы расправіўся 24-гадовы Раян Ланца. Потым інфармаваныя крыніцы заявілі, што стралком апынуўся 20-гадовы Адам Ланца, а яго брата Раяна затрымала паліцыя. Па словах крыніц, блытаніна паўстала з-за таго, што ў забойцы пры сабе было пасведчанне асобы брата. На сваёй старонцы ў Facebook Раян паведаміў, што гэта зрабіў не ён, а ён быў на працы. Неўзабаве пасля гэтага паліцыя забрала яго на допыт. Паведамляецца, што ён, а таксама бацька братоў Пітэр даюць паказанні і супрацоўнічаюць са следствам. Па звестках SkyNews, Раян паведаміў паліцыі, што не меў зносінаў з братам ад 2010 года. Паліцыя лічыць, што ніхто з членаў сям'і Адама да таго, што адбылося, не мае дачынення.

СМІ паведамляюць, што Адам Ланца быў псіхічна ненармальным, магчыма, аўтыстам, пакутаваў на расстройства асобы. Бойню ён учыніў, пасварыўшыся з маці.

Пішуць, што вучыўся ён выдатна, але быў замкнутай асобай. Сціплы, увесь у сабе, ён не глядзеў людзям у вочы.

Ланца пакутаваў на сіндром Аспергера — парушэнне асобы, блізкае да аўтызму. Аднак эксперты падкрэсліваюць, што нішто не паказвае на тое, што прычынай масавага забойства стала ягоная хвароба.

Раней паведамлялася, што сваю маці Адам забіў у класе, дзе расстраляў 20 дзяцей. Аднак пазней паліцыя ўдакладніла, што яна была забітая дома. А пасля гэтага Адам з гарой зброі, зарэгістраванай на яе імя, прыехаў у школу. На месцы злачынства паліцыянты знайшлі мінімум тры адзінкі - пісталет аўстрыйскай фірмы Glock калібра 9 мм, пісталет SIG-Sauer і вінтоўку Bushmaster калібра 223.

У школе Адам застрэліў 20 вучняў (18 памерлі на месцы, двое -- у бальніцы) і шэсць дарослых, у тым ліку дырэктара школы і псіхолага, і скончыў жыццё самагубствам.

Маці Адама 4 гады таму развялася з бацькам. Сама яна была апантанай збіральніцай зброі. У хаце ў іх была першакласная калекцыя. Яна часта практыкавалася на стрэльбішчы разам з сынамі.

У большасці штатаў ЗША грамадзяне маюць права насіць зброю. Гэта даўняя вольнасць, з часоў заваёвы незалежнасці. На жаль, у цяперашніх умовах гэта прыводзіць да частай страляніны ў публічных месцах. Па колькасці забойстваў на душу насельніцтва Штаты застаюцца сярод найгоршых у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?