Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 3-е месца ў спрынтэрскай гонцы на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне,
які праходзіць у славенскай Паклюцы. На дыстанцыі 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі Надзея Скардзіна не дапусціла ніводнага промаху і паказала вынік 22 хв. 39,9 сек., адстаўшы на 30,1 сек. ад пераможцы Габрыэлы Саўкалавай з Чэхіі (без промахаў). Другое месца заняла Мірыям Гёснер з Германіі (2 промахі; 2,1 сек.).
Для Надзеі Скардзіна гэты выступ стаў найлепшым у кар’еры на этапах Кубка свету. Раней яна аднойчы была на 4-м месцы ў індывідуальнай гонцы чэмпіянату свету-2011 у расійскім Ханты-Мансійску.

Ачкі ў залік Кубка свету, трапіўшы ў лік 40 найлепшых, зарабіла яшчэ адна беларуская спартсменка — Надзея Пісарава (1 промах; 1 хв.11, 4 сек.), Якая заняла 21-е месца (таксама найлепшы вынік у кар’еры).

Лідар беларускай каманды Дар’я Домрачава не выйшла на старт з-за прастуды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?