Ад 30 да 50 грамадзян Беларусі з-за складаных умоў надвор’я спазніліся на цягнік Вільня — Мінск, які выязджаў са сталіцы Літвы ў 18.10 13 снежня, паведаміў адзін з пасажыраў.

Паводле яго слоў, гэтыя людзі спрабавалі дабрацца да вакзала ў Вільні з гандлёвага цэнтра «Акропаліс» па двух маршрутах аўтобусаў. Аднак замест звычайных 40 хвілін на праезд да вакзала з-за галалёду і вельмі шчыльнага графіка пайшло больш за гадзіну. Частка пасажыраў здолела дагнаць цягнік Вільня — Мінск на прыгарадным цягніку ў пункце пропуску «Кяна».

Прычым, як адзначае сведка, плату за праезд з іх не ўзялі.

Ён таксама адзначыў, што літоўскія памежнікі і мытнікі вельмі аператыўна арганізавалі памежны і мытны кантроль

прама на пероне ў Кяне і да таго ж затрымалі цягнік Вільня — Мінск.
Тым не менш частка пасажыраў на цягнік так і не трапіла. Ці звярталіся яны па консульскую дапамогу ў пасольства, пакуль не вядома.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?