Міністэрства аховы здароўя увяло новыя тарыфы на медыцынскія агляды.

Іх трэба праходзіць для таго, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы, а таксама, каб мець зброю.

Цана на паслугі кожнага спецыяліста вырасла на 2–4 тысячы рублёў.

У выніку ж агляд для мужчын будзе каштаваць 70 500 рублёў.
Для параўнання, раней за яго трэба было плаціць 54 350 рублёў — амаль на траціну менш.

А вось для жанчын аглядам каштуе яшчэ даражэй. Раней за даведку з іх бралі 76 650 рублёў, а цяпер будзе 84 800 рублёў.

Такая гендэрная несправядлівасць дасягаецца за кошт таго, што жанчынам трэба дадаткова плаціць за агляд акушэра-гінеколага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?