Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе адкрытым.

Нагадаем, Васільеву інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры).

Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч долараў ЗША ў прадстаўнікоў еўрапейскага прадпрыемства-інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яго кампетэнцыю і звязана з заключэннем інвестыцыйнага дагавора на агульную суму больш за 30 мільёнаў долараў. Згодна з пастаўленай перад камерсантамі Васільевым умовай, перадача грашовых сродкаў павінна была ажыццяўляцца дзвюма рознымі часткамі па 250 тысяч долараў. Яго затрымалі ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару.

Былы чыноўнік знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?