Пасля нашумелай публікацыі «Інтэрдзевачкі» мы вырашылі падысці да пытання з іншага боку. І адшукалі 8 дзяўчат-замежніц, якія мелі ці маюць зносіны з беларускімі хлопцамі. Чытай новае даследаванне Сашы Батлер.

Дыяна, 22 гады, Латвія

Студэнтка, была валанцёркай у Беларусі.

– Падчас крызісу 2008 года з Латвіі з’ехала шмат разумных, працаздольных маладых людзей за мяжу. Вось і атрымліваецца, што на аднаго добрага хлопца ў нас па 2-3 дзяўчыны, таму маладыя людзі ў Латвіі разбэшчаныя ўвагай. У большасці яны не вельмі імкнуцца да сур’ёзных адносінаў, сям’і, дзяцей. У Беларусі такой разбэшчанасці сярод хлопцаў я не бачыла. У Менску паўсюль можна пабачыць парачкі, гэта вельмі прыемна.

Адзінае, што для мяне так і засталося вялікай загадкай: чаму мала хто з вашых хлопцаў можа пахваліцца нармалёвымі адносінамі з дзяўчынай? Можа, яны проста самі не ведаюць, чаго жадаюць і кім будуць у будучыні? Усе халасцякі, нават сімпатычныя.

У Латвіі такіх бы зацапалі даўно. Хаця, можа, і добра, што няма такой відавочнасці – сябар ён табе ці нешта большае.

У нас хлопцы толькі і робяць, што пускаюць пыл у вочы, абяцаюць горы і зорку з неба, а як вынік – слёзы і крыўды. У беларускіх мужчын гэтая двухаблічнасць не так выразна праяўляецца.

Знаёмыя мне беларусы выглядаюць больш жывымі, актыўнымі, сяброўскімі. Пра вашых хлопцаў кажуць, што яны шмат картохі ядуць і п’юць, але, можа, і добра, што ў вас акурат такая рэпутацыя – у Рызе на іншаземных мужчын коса паглядаюць, бо шмат хто з іх едзе да нас праз міфы пра сэкс-турызм.

Да таго ж, у вас хлопцы выглядаюць больш дарослымі, сталымі ў параўнанні з латышамі. У свае 25 беларусы падобныя на 25-гадовых, а ў нашых хлопцаў рост нібыта спыняецца на 18 гадах.
Яму могуць быць усе 26 гадоў, а ён так і будзе жыць з бацькамі і нават не думаць пра пераезд або зносіны з дзяўчатамі. І хаця ў Беларусі, як і ў Латвіі, мала сонца, мне падаецца, беларускія хлапцы больш пазітыўныя.

Альбіна, 21 год, Літва

Працуе ў праваахоўнай арганізацыі, мае бойфрэнда з Беларусі.

– Пазнаёміліся з Пашам у міжнародным лагеры для моладзевых лідараў, мы разам ужо 2 гады. Я лічу, што мне вельмі пашанцавала.

Мой хлопец вельмі прыгожа да мяне заляцаўся. Складана толькі, што перашкаджае візавы бар’ер – мы можам бачыцца толькі па выходных. Аднак хутка мы ажэнімся, і Паша пераедзе жыць да мяне ў Вільню.
Магчыма, мы наогул паедзем куды яшчэ. У Беларусь не збіраемся – там нізкі ўзровень жыцця, шмат палітычных праблемаў.

Беларускія хлопцы нейкія свае, простыя, хатнія, для іх не трэба нічога асаблівага рабіць. Заўсёды могуць адрамантаваць штосьці ў хаце, калі зламалася. Адзінае, калі ўжо якая праблема ўзнікла, трэба, каб вырашаў яе менавіта Паша. Напрыклад, прога на кампутары паляцела, а я сама разабралася – дык ён можа пакрыўдзіцца.

Літоўцы больш распешчаныя, беларускія хлопцы ж вельмі мужныя, да дзяўчат ставяцца з большай павагай і пашанай.

Канкрэтна майму хлопцу не стае рамантычнасці, але ж можна і без яе абысціся. Мне нават падабаецца, што няма гэтых сюсюканняў і пусюканняў.

У нас лічыцца, што вашыя хлапцы могуць шмат піць і не напівацца, а наконт якасцяў характару… Кажуць, что хлопцы моцныя і мужныя, бо ў іх жа там вёска, бульба, Лукашэнка, самагон.

А ў сэксе я са свайго досведу ведаю, што беларусы – малайцы! Стаўлю дзясятачку.

Анна, 28 гадоў, Швейцарыя

*на ўмовах ананімнасці

Дэфектолаг у школе для дзяцей з асаблівацямі развіцця, была валанцёркай у Беларусі 1,5 года.

– Беларускім хлопцам не стае разумення таго, што дзяўчына – перш за ўсё чалавек. Мне падаецца, гэта звязана з гендарнымі стэрэатыпамі. Напрыклад, у Швейцарыі прынята мець сяброўскія зносіны з хлопцамі. А вось калі размаўляеш з беларусам, нібыта адчуваеш пасыл: ты дзяўчына, я мужчына, і мы будзем мець зносіны толькі да таго моманту, пакуль ты прывабліваеш мяне як жанчына. У нас па-іншаму. Калі ты цікавая як чалавек – усё ок, давай сябраваць. Можа, таму мне складана мець справу з тыповымі беларускімі дзяўчатамі.

Чым адрозніваюцца швейцарскія хлопцы ад беларускіх? П’юць і ў вас, і ў нас. Беларусы больш уважлівыя – дапамагаюць дзяўчатам у тых справах, з якімі тыя і самі могуць разабрацца.
Напрыклад, паднесці рэчы, якія для здаровай дзяўчыны і не цяжкія зусім, дапамагчы выйсці з аўтобуса, цягніка.

У нас наогул лічаць, што Беларусь – частка Расіі, а раз «белая», там, напэўна, снег увесь час ідзе. А міфы… датычаць усіх хлопцаў з былых краін Савецкага Саюза: гарэлку пастаянна п’юць, ездзяць на хуткіх машынах, любяць марнаваць грошы на дарагія, непрыгожыя рэчы, зарабляюць нелегальна, шмат мафіі.

Іншыя гісторыі чытайце па гэтай спасылцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?