Мы, відаць, будзем у будучыні адыходзіць ад электроннай рэгістрацыі. І спрабаваць нешта іншае зрабіць, накшталтАле гэта вымагае вялікай тэхнічнай падрыхтоўкі. Ведаеце, пры такіх маштабах і колькасці віз гэта не так лёгка зрабіць. Карацей, мы думаем над тым, каб аблегчыць працэс атрымання польскай візы, але лёгка гэта зрабіць не ўдасца.кол-цэнтраў .
Зараз мы вырашаем, які варыянт прымяніць, які будзе найбольш эфектыўна працаваць. Мы не забыліся пра гэтую праблему з рэгістрацыяй.
Можа, ужо зараз ёсць сэнс часова адмовіцца ад электроннай рэгістрацыі, калі ўсе анкеты ўсё адно перахопліваюць хакеры?
Лешак Шарэпка: Не ўсе. У асобных консульствах мы зрабілі падзел па катэгорыях: шопінг, культура, спорт, «віпы», нейкая палітычная дзейнасць. І ёсць ліміты ў пэўных катэгорыях. А гэта ўжо хакерам ускладніць жыццё, бо звычайна найбольшы попыт на шопінг. Але калі б мы цалкам адмовіліся ад электроннай сістэмы, то чэргі толькі выраслі б. Бо працавалі б значна павольней. І ўсё гэта пры тым попыце на візы, які зараз ёсць!





