Сімвалічная свечка памяці была запаленая ў гадавіну ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча (ноч з 12 на 13 снежня 1981 года). Сам цяперашні прэзідэнт Браніслаў Камароўскі быў тады інтэрнаваны.

«Я б вельмі хацеў, каб успамінаючы тую цяжкую, балючую, а часам і драматычную ноч, мы ўсе падумалі над лёсам палякаў і ўсіх тых, хто надалей вымушаны змагацца за сваю свабоду», — заявіў прэзідэнт Камароўскі.

Запаліць знічы, а 19.30 польскага часу
(а ў часе ваеннага становішча так рабілі мільёны палякаў, каб падтрымаць «Салідарнасць» і дэманструючы адначасова ігнараванне выпуску навінаў на дзяржаўным тэлеканале, які акурат пачынаўся, а 19.30), прэзідэнт Камароўскі заклікаў і ўсіх палякаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?