Уладзіміра Рыбака абралі старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. За гэтае рашэнне прагаласавалі 250 з 424 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале.

Не галасавалі ў поўным складзе фракцыі «Бацькаўшчына», Удар і «Свабода». «За» прагаласавалі 207 народных дэпутатаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў, 32 з КПУ, і 11 пазафракцыйных.

***

У. Рыбак нарадзіўся 3 кастрычніка 1946 г. у Данецку. З 1976 па 1988 гг — «на савецкай і партыйнай працы». У 1988–1992 гадах быў старшынёй райсавета і выканкама Кіеўскага раёна Данецка. Яшчэ год прапрацаваў першым намеснікам данецкага мэра, з 1994 да 2002 года — быў старшынёй гарсавета і гарвыканкама Данецка.

Рыбак — адзін з заснавальнікаў Партыі рэгіёнаў, яе першы старшыня (1997–2001).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?