У чарзе на мяжы з Беларуссю ў КПП «Медзінінкай» (Меднікі) у чацвер чакалі каля 700 грузавых аўтамабіляў. Па словах прадстаўніка Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы «Лінава», чарга некалькі паменшылася, але ў сярэдзіне тыдня паток фур звычайна бывае меншым.

Прадстаўнік «Linava» сцвярджае, што з беларускага боку стаіць чарга з 300 грузавых аўтамабіляў, з літоўскага боку — каля 400. У Лаварышках/Катлоўцы — адпаведна 240 і 150 фур, у Шальчынінкаі /Беняконях — адпаведна 190 і 220, а ў раёне Райгардас на шашы Гродна — Друскенікі — 200 і 100.

Сцвярджаецца, што аўтамабільныя чэргі на мяжы на мінулым тыдні значна павялічыліся пасля таго, як у выніку як были затрыманыя 29 мытнікаў па абвінавачванні ў хабары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?