Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман і шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 6–12°С, пры праясненнях мінус 13–16°С, максімальная днём мінус 4–9°С.

У Мінску 14 снежня воблачна з праясненнямі. Часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 8–10°С, максімальная днём мінус 5–7°С.

15 снежня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег, мяцеліца. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 6–13°С,

пры праясненнях да мінус 16°С; максімальная днём мінус 4–10°С, па паўднёвым захадзе мінус 1–3°С.

16 снежня ў Беларусі чакаецца дрэннае надвор’е: на большай частцы тэрыторыі снег, мяцеліца, у паўднёва-заходніх раёнах мокры снег, слабы галалёд; месцамі па рэспубліцы моцны снег, на дарогах снежныя заносы. Вецер паўднёва-ўсходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра цягам сутак мінус 6–13°С,

ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях мінус 14–17°С; у паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ноччу і днём 0 — мінус 5°С.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?